Пятніца, 24 Сакавік 2023

У Віцебску за забойства міліцыянта суд прызначыў суровае пакаранне

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал вынесла абвінаваўчы прысуд удзельніку аршанскай крымінальнай банды Віктару Радзевічу, які больш за 20 гадоў хаваўся ад беларускага правасуддзя на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Мужчына прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем першых 5 гадоў у турме, а астатняга тэрміну – у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У канцы 90-х гадоў у Віцебскай вобласці варочала крымінальная банда. Яе ўдзельнікі на працягу паўтара года здзейснілі 10 узброеных нападаў у Оршы, Лепелі і Мінску, з іх 4 з забойствамі.

Падчас апошняга нападу бандыты выпадкова сустрэлі супрацоўнікаў міліцыі, якія прыехалі па іншым выкліку. Праваахоўнікі вырашылі праверыць у іх дакументы, але злаўмыснікі пусціліся на ўцёкі.

Пасля чаго завязалася перастрэлка, падчас якой абвінавачаны Радзевіч для забеспячэння адыходу банды зрабіў з пісталета не менш за тры стрэлы ў бок праваахоўнікаў, якія іх пераследвалі. У выніку аднаго міліцыянта ён параніў.

Пры затрыманні арганізатар банды застрэліўся, яшчэ аднаго злачынца міліцыянты забілі ў перастрэлцы. Амаль усім астатнім судом былі прызначаныя вялікія тэрміны пазбаўлення волі. Толькі аднаму, абвінавачанаму, удзельніку банды ўдалося схавацца ад правасуддзя.

Віктар Радзевіч, спачатку, хаваўся ў Оршы, потым у Расіі, у Санкт-Пецярбургу. Там ён жыў пад іншым прозвішчам, меў сям'ю, працаваў у будаўніцтве.

Але ў жніўні 2021 года быў затрыманы паліцыяй і па рашэнні расійскага суда, дэпартаваны ў Беларусь.

Іван Сіротка