Субота, 22 Красавік 2023

Суд у Паставах за захоўванне 5 «экстрэмісцкіх» улётак канфіскавалі аўтамабіль

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Суддзя Наталля Максімовіч Суддзя Наталля Максімовіч

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 4 красавіка, разгледзеўшы справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч.1 арт. 19.11 КаАП, у дачыненні да мясцовага жыхара Андрэя Стабулянца, аштрафавала яго на 740 рублёў і канфіскавала аўтамабіль, у якім, на думку ўладаў, правапарушальнік захоўваў улёткі экстрэмісцкага зместу.

Паводле матэрыялаў справы 16 сакавіка міліцыянты знайшлі ў бардачку аўтамабіля, маркі «Volkswagen Bora», якая належыў Стабулянецу, інфармацыйную прадукцыю, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, з мэтай далейшага яго распаўсюджвання. А менавіта, 5 улётак якіх прапагандавалася дзейнасць арганізацыі "Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне". Гэта апазіцыйная структура якое было ўключана 25 студзеня 2023 года  МУС Беларусі ў пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкай дзейнасці”.

Георгій Раманаў