Субота, 29 Красавік 2023

Суд пакараў штрафам рабочую за адну фатаграфію ў сацыяльнай сеткі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч аштрафавала на 740 рублёў мясцовую жыхарку прыбіральшчыцу памяшканняў Вольгу Рынкевіч, якая выхоўвае малалетняга сына. Падставай адміністрацыйнага пакарання стала, на думку ўладаў правядзенне Вольгай пікета ў Інтэрнэце.

Згодна з пратаколам адміністрацыйнага правапарушэння Рынкевіч, без дазволу кіраўніцтва Міёрскага райвыканкама, у асабістым профілі сеткі «Аднакласнікі» ў адкрытым доступе размясціла публікацыю з выявай несанкцыянаванага масавага мерапрыемства з выявай на заднім фоне палотнішчаў бел-чырвона-белых сцягоў. Гэтыю крамолу быў выяўлены супрацоўнікамі мясцовай міліцыі.

Падчас судовага разбору Рынкевіч паведаміла суддзі Яскевіч аб тым, што фатаграфію, як многія з яе знаёмых у 2020 годзе, без усялякіх мэт выставіла ў сацыяльнай сетке і таму, яна не лічыць за сабой віну ў правядзенні несанкцыянаванага пікетавання.

Тым не менш, суддзя Яскевіч палічыла, што Вольга здзейсніла правапарушэнне ў рамках ч.1 арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП і аштрафавала яе на 20 базавых велічыняў.

Генадзь Лукаў