Аўторак, 18 Ліпень 2023

Аршанская пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкай» мясцовую групу ў Тэлеграме

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Паводле заявы пракурора Оршы і Аршанскага раёна суд разгледзеў грамадзянскую справу пра прызнанне экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю групы «Орша Льнуха». Копію рашэння суд Оршы і Аршанскага раёна накіраваў у Міністэрства інфаомацыі, каь гэтую групу ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Такі адгарытм уключэння ў дадзены спіс па цяперашніх часах з“яўляецца дастаткова рэдкім. Як правіла, суполкі ў сацсетках і мэсэнджарах прызнаюцца «экстрэмісцкімі» па ўказцы «зверху», і судовыя працэсы праходзяць зусім не там, дзе «стваралі экстрэмісцкі кантэнт», а ў іншых абласцях Беларусі.

Аршанская пракуратура прадэманстравала пільнасць па ўласнай ініцыятыве. Паводле судовай пастановы, група «Орша Льнуха» прызнана «экстрэмісцкай», бо матэрыялы, што там публікаваліся, «утрымлівалі прыкметы дзейнасці, накіраванай на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, актыўны ўдзел у іх», заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Таксама там былі заўважаны «сістэматычныя публікацыі экстрэмісцкай інфармацыі, рэпосты інфамацыйнага кантэнту іншых Тэлеграм-каналаў, раней прызнаных экстрэмісцкімі».

Публікуючы артыкул пра прызнанне «экстрэмісцкім» чарговага рэсурсу, «Аршанская газета» палохае адміністрацыйнай адказнасцю за распаўсюд інфармацыі з гэтай і іншых падобных груп. І рэкамендуе не праяўляць «залішнюю цікаўнасць», каб пазбегнуць «сур“ёзных праблем».

Юрка Жмых