Чацвер, 20 Ліпень 2023

Метадыстку Бешанковіцкага Дома рамёстваў пакаралі за рэпост фільма пра Лукашэнку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У канцы чэрвеня раённы суд у Бешанковічах прысудзіў штраф Ганне Гудоўскай. Жанчыну прызналі вінаватай «за распаўсюд экстрэмізму» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП- за рэпосты відэаматэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэміскімі. Метадыстку Бешанковіцкага Дома рамёстваў аштрафавалі на 925 рублёў (25 базавых велічынь).

Ганна Гудоўская - вядомая ў Бешанковічах майстрыха, удзельніца клуба «Скарбонка». Яна дасканала валодае многімі тэхнікамі дэкаратыўны-прыкладнога мастацтва: жанчына займаецца і ганчарствам, і чаканкай, і роспісам па дрэве, робіць маляванкі – дэкаратыўныя дываны. А самае галоўнае – навучае гэтаму маладое пакаленне мясцовых жыхароў, бо ніводнае раённае свята не абыходзіцца без яе майстар-класаў.

Цяпер з невялікага заробку – а ў сферы культуры яны зусім не вялікія – Ганна Гудоўская мусіць сплаціць вялікі штраф.

Сяргей Цакаў