Пятніца, 11 Жнівень 2023

За здзек над чырвона-зялёным сцягам улады пакаралі жыхара Віцебска “хатняй хіміяй”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суду Першамайскага раёна Юрый Урбан 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў маладому чалавеку кару ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Следчыя змаглі раскрыць супрацпраўныя дзеянні Дунаева з дапамогай камер назірання, якія размешчаны ў шматлікіх месцах Віцебска.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаны ноччу 21 красавіка 2022 года  Павел сарваў дзяржаўны сцяг, які быў усталяваны на будынку крамы “Веста”. Затым ён дэманстратыўна перасоўваўся з ім у руках па вуліцах горада, пашкодзіўшы пры гэтым яго наверша. Урэшце юнак кінуў сцяг на зямлю на тэрыторыі адной з гарадскіх ўстаноў аховы здароўя і сышоў дамоў.

Сяргей Мурам