Панядзелак, 25 Верасень 2023

Улады пакаралі арыштам фельчара СЭС. Ён распаўсюджваў "экстрэмізм"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 верасня за «экстрэмізм» у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Генадзя Вазьміцеля. Вядома, што ён вылучаўся ў 2016 годзе ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Згодна з пратаколам, які паступіў з мясцовага АУС у суд, Генадзь у сацыяльнай сетцы «Facebook», у раздзеле «Падпіскі» захоўваў інфармацыю суполак экстрэмісцкага характару: «Чай з малінавым варэннем», «charter97.org», «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation » і «Тактычная група Беларусь». Гэтыя інфармацыйныя крыніцы раней уладамі былі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя Болоболова ў судовым працэсе ацаніла ўсе наяўныя доказы і прыйшла да ўнутранай перакананасці, што віна Вазьміцеля даказанай цалкам і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла пакараць мужчыну адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.

Святлана Глаголева