Пры апытанні ў судовым паседжанні мужчына прызнаўся ў тым, што ў сетцы «Аднакласнікі» завёў старонку даступную для прагляду іншым грамадзянам, дзе меў на ёй розныя падпіскі і публікацыі, у тым ліку з экстрэмісцкіх суполак «Zerkalo.io», «Радыё свабоды», «Еўрарадыё» – Навіны Беларусі» і «TUT.BY».
Суддзя Болоболова ў судовым працэсе ацаніла ўсе наяўныя доказы і прыйшла да ўнутранай перакананасці, што віна Дзегцярова даказаная цалкам і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла пакараць мужчыну адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.
Генадзь Золатаў