Улетку група з дзесяці чалавек прайшла шэсцем па сельскай дарозе ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Сама імпрэза была ўзгодненая распараджэннем Гарадзенскага аблвыканкама ад 28 чэрвеня 2023 года, але магчыма, удзельнікі па уласнаму жаданню змянілі маршрут ходу, тым самым яны парушылі патрабаванне Закона «Аб масавых мерапрыемствах». На судзе святар віну за свае дзеянні не прызнаў.
Тым не менш суддзя Мацкевіч пастанавіла на падставе ч.2 арт.24.23 КаАП пакараць Бондара штрафам у даход дзяржавы ў памеры 20 базавых велічыняў у суме 740 рублёў.
Вольга Шылава