Панядзелак, 09 Кастрычнік 2023

Вяскоўца з Докшыцкага раёну асудзілі на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - «выяву лагатыпа у выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай» і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прысудзіў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

Суд над Валерам Яцкоўскім адбыўся 11 верасня, падчас судовага працэсу ён не адмаўляў, што падпіскі на групы інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, насамрэч захоўваліся на ягонай старонцы з «Аднакласніках». Іх знайшлі міліцыянты падчас маніторынгу сацыяльных сетак. Цяпер Яцкоўскі абмежаваў доступ да сваёй старонкі ў сацыяльных сетках.
Пакаранне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту старшыня Докшыцкага суду абраў, спаслаўшыся на змякчальныя акалічнасці – у прыватнасці, на тое, што Валер Яцкоўскі з“яўляецца бацькам двух непаўналетніх дзяцей.

Сяргей Мароз