Панядзелак, 16 Кастрычнік 2023

Аршанскія ўлады асудзілі да зняволення мясцовага прадпрымальніка. Ён напісаў два абразлівых каментары на адрас Лукашэнкі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Аршанскага раёна Дзмітрый Разумовіч 4 кастрычніка вынес прысуд ІП Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе А. Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Шматдзетнага бацьку (дзецям 3,4 і 5 год) Аляксея Цыпілева затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршансага раёна 3 жніўня 2023 года і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.

Па матэрыялах справы, Аляксей напрыканцы лютага 2023 года размясціў у тэлеграм-групе “Лухтавікінгі” абразлівы каментар самым прынізіў гонар і годнасць кіраўніка беларускай дзяржавы. Паўторна прадпрымальнік абразіў Лукашэнку ў сакавіку бягучага года. За гэтыя ўчынкі суд прызначыў Цыпілеву пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Маёмасць прадпрымальніка: аўтамабілі і будаўнічую тэхніку рашэннем суду засталіся пакінутыя пад арыштам.

Каб падтрымаць Аляксея, трэба накіраваць паштоўкі і лісты на адрас: СІЗА-2 вул. Гагарына, 2, 210026, г. Віцебск, Віцбская вобласць, Аляксею Юр’евічу Цыпілёву.

Ніна Ялінская