У судовым паседжанні мужчына віну прызнаў, не адмаўляў таго, што на ягонай персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Twitter» мелася падпіска на суполку «Tribuna.com Беларусь». Таксама ён паведаміў аб тым, што гэтая супольнасць прызнаная ўладамі экстрэмісцкім матэрыялам, яму не было вядома.
Прызнанне «правапарушальнікам сваёй віны і датычнасці да распаўсюджвання «экстрэмізму» суддзі Балаболавай было дастаткова, каб на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуць Стому да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе арышту тэрмінам на пятнаццаць сутак.
Дзмітрый Хоміч