Нядзеля, 12 Лістапад 2023

За падпіску на «экстрэмісцкую» групу ўлады наклалі штраф на жыхара Талачынскага раёну

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян за распаўсюджванне публікацый экстрэмісцкага зместу пастанавіў аштрафаваць на 740 рублёў слесара-рамонтніка інваліда 3-й групы Віктара Лацінскага. У 2012 годзе Віктар Уладзіміравіч быў сябрам участковай выбарчай камісіі ад жыхароў в. Рэчкі.

У судовым паседжанні быў агучаны факт таго, што Віктар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», выкарыстоўваючы свой рахунак са жніўня 2020 года захоўваў публікацыі, атрыманыя з інтэрнэт-старонкі «Афіцыйная група Хартыя’97». Раней гэтая група ўладамі была ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судовым паседжанні мужчына віну і дачыненне прызнаў часткова.

Гэтага прызнання для суддзі Саян было дастаткова для таго, каб на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакараць Лапцінскага штрафам у суме 740 рублёў і канфіскаваць у даход дзяржавы належны яму тэлефонны апарат.

Алег Рукавічны