Панядзелак, 13 Лістапад 2023

За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады буйна аштрафавалі жыхарку Новалукомля

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Чашніцкага раёна Васіль Коваль 26 кастрычніка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы “экстрэмісцкіх” публікацый пакараў штрафам у памеры 1110 рублёў урача-тэрапеўта Новалукомльскай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціну Залескую.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнне, які паступіў у суд з мясцовага РАУС, Валянціна размясціла і захоўвала ў свабодным доступе на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Facebook» з інфармацыю інфармацыю з трох супольнасцяў, якія ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні «правапарушальніца» віну ў здзейсненым правапарушэнні прызнала, і патлумачыла, што мела старонку ў сацыяльнай сетцы і там жа ставіла адзнакі «падабаецца» на розныя групы, аднак не ведала, што яны прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Довады вінаватай у распаўсюдзе «экстрэмізму» не пераканалі суддзю Коваля і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП ён аштрафаваў Залескую ў даход дзяржавы на суму ў 1110 рублёў.

Лера Галубкіна