У судовым пасяджэнні Аляксандр віну прызнаў часткова, растлумачыў, што сапраўды ў 2020 годзе, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, які належыць яму, ажыццявіў размяшчэнне ў сваім асабістым профілі ў раздзеле суполак у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» інфармацыйнай прадукцыі груп з назвай «Zerkalo.io» і «НП Беларусь », каб сачыць за навінамі, пры гэтым мэты распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай накіраванасці не меў.
Аднак гэтыя тлумачэнні не паўплывалі на рашэнне суддзі Вязіцкага пакараць на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП арыштам на дзесяць сутак Шаршнёва і канфіскаваць прыналежны яму тэлефон.
Аліна Елкіна