Панядзелак, 08 Студзень 2024

За падпіску на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады аштрафавалі рабочага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 13 снежня за захоўванне ў сацыяльнай сетцы спасылку на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс пакарала штрафам у памеры 1110 рублёў былога «нафтанаўскага страйкамоўца» Віктара Акасевіча.

Пры разглядзе справы ў судзе Віктар было ўстаноўлена, што ён на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Facebook» меў спасылку на старонку на інфармацыйны рэсурс «Страйкам ААТ «Нафтан». Раней улады гэты рэсурс уключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Грунтуючыся на ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя Балаболава падвергла адміністрацыйнаму спагнанню Акасевіча ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры трыццаці базавых велічынь на суму 1110 рублёў.

Ганна Шушкова