Аўторак, 09 Студзень 2024

За цікавасць да «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках улады арыштавалі расейца

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 28 снежня за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы пакараў арыштам на 7 сутак грамадзяніна Расіі работніка рэкламнай вытворчасці Дзмітрыя Чаркоўскага.

У судовым паседжанні быў абвешчаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у якім было запісана, што Аляксандр са жніўня 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» быў падпісаны на інфармацыйныя рэсурсы "Рух за свабоду" і "Хартыя'97", якія ўладамі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх. матэрыялаў. Публікацыі змяшчалі фатаграфіі бел-чырвона-белага сцяга, у тым ліку грамадзян, якія ўдзельнічаюць у пратэстах з выкарыстаннем гэтага сцяга.

 У судзе мужчына віну ў здзяйсненні абвінавачанага яму правапарушэння не прызнаў. Ён паведаміў, што ў жніўні 2020 года ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не ўдзельнічаў і не ведаў аб тым, што інфармацыя з "экстрэмісцкіх" суполак накіравана супраць Рэспублікі Беларусь.

 Тым не менш суддзя Юрчанка палічыў, што ў дзеяннях Чаркоўскага ёсць склад правапарушэння і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуў яго арышту на сем сутак.

Эма Судзіна