У судзе высветлілася, што Аляксандр у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» на сваім акаўнце «…захоўваў у адкрытым для агляду іншым грамадзянам доступе, з даты прызнання экстрэмісцкім матэрыялам, з мэтай распаўсюджвання, інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.»
Мужчына ў судовым паседжанні віну ў здзейсненым правапарушэнні прызнаў, растлумачыў, што вядзе асабістую старонку ў сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы ў 2020 годзе размяшчаў інфармацыю з назвай "МЫ ЗА НЕЗАЛЕЖНУЮ БЕЛАРУСЬ", у сапраўдны момант, дадзеная інфармацыя выдаленая.
Тым не менш суддзя Кручыніна ўгледзела ў дзеяннях Шнітко правапарушэнне якое доўжыцца і нападставе ч.2. арт.19.11 пастанавіла пакараць беспрацоўнага штрафам на суму 740 рублёў.
Дзмітрый Гусеў