Упершыню адміністрацыйная справа была разгледжана суддзёй Юрчанка месяцам раней, 27 лістапада, і яна была адпраўлена на дапрацоўку.
Пасля таго, як дакументы вярнуліся ў суд і справа была разгледжана па сутнасці.
Міліцыя абвінаваціла Эдуарду ў тым, што ён пачынаючы з 2020 года быў падпісаны на шэсць тэлеграм-каналаў, якія ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні сваю віну “правапарушальнік” не прызнаў, адмаўляў, што захоўваў з мэтай распаўсюджвання экстрэмісцкія матэрыялы.
Заслухаўшы аргументы Тарканоўскага і даследаваўшы доказы, якія змяшчалісь ў матэрыялах справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, суддзя прыйшоў да высновы, што пакараць мужчыну ў рамках ч.2 арт.19.11 КаАП не магчыма “…паколькі прадстаўленыя суду доказы адназначна і бясспрэчна не пацвярджаюць факт учынення адзначанага правапарушэння.”
Жанна Мініна