Чацвер, 21 Сакавік 2024

За атрыманне гуманітарнай дапамогі ўлады аштрафавалі былую жонку палітвязня

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Мар'яна і Алег Яфрэменкі Мар'яна і Алег Яфрэменкі

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 20 лютага за незаконнае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай фінансавай дапамогі аштрафавала на 800 рублёў былую жонку палітвязня Алега Яфрэменка, Мар'яну. Акрамя таго, суддзя пастанавіла спагнаць з «правапарушальніцы» ў даход дзяржавы 2945,03 рублёў ЗБД. Дапамога была атрымана ў выглядзе харчавання праз інтэрнэт-краму.

У судовым паседжанні «правапарушальніца» віну прызнала цалкам, указала, што з мэтай атрымання замежнай бязвыплатнай дапамогі звярнулася ў «INeedHelpBY», падаўшы дакументы, якія пацвярджаюць факт асуджэння яе былога мужа Яфрэменкі да пазбаўлення волі па крымінальнай справе. У далейшым, яна атрымала і выкарыстала ЗБД для аплаты 15 прадуктовых кошыкаў.

Тым не менш, суддзя Карабліна на падставе аб.2 п.2 Дэкрэта №3 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе" пакарала Мар'яну Яфрэменку адміністрацыйным штрафам у памеры васьмі ста рублёў, а таксама спагнала ў даход дзяржавы кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння - 2945,03. рубля замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Рыта Лабус