Дапытаны падчас судовага разбору абвінавачаны малады чалавек паведаміў аб тым, што ён сапраўды знаходзіцца на ўліку ў Аршанскім гарадскім ваенкамаце і там жа атрымаў прыпісное пасведчанне прызыўніка. Ваенкамам быў папярэджаны аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву.
Калі Ян атрымаў на рукі позву аб неабходнасці яўкі для праходжання медыцынскага агляду ён з'ехаў у Расійскую федэрацыю, дзе быў затрыманы расейскімі ўладамі і экстрадаваны ў Беларусь.
Зіновій Пашкевіч