У судовым паседжанні быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з якога вынікала, што Смаляк знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, нанёс адзін удар скураным рамянём у вобласць таза дзяўчынцы. У выніку ў яе з'явіўся сіняк на левай паловы таза, які адносіцца да катэгорыі цялесных пашкоджанняў, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага засмучэнні здароўя.
У судзе Віктар вінаватым сябе не прызнаў, хаця не адмаўляў сваё дачыненне да збіцця дзіцяці.
Заслухаўшы тлумачэнні правапарушальніка і пацярпелай дзяўчынкі, і на падставе пісьмовыя матэрыялы справы на падставе ч.1 арт 10.1 КаАП, суддзя Разумовіч пакараў Смаляка штрафам у даход дзяржавы ў памеры 12 базавых велічыняў на суму 480 рублёў.
Сяргей Шумаў