Суд над Даніілам Мядзельцам адбыўся 15 красавіка. Падчас судовага працэсу ён прызнаў, што наклаў на відэа гукавае суправаджэнне і 25 сакавіка гэтага года выклаў відэаролік у інтэрнэт. 26 сакавіка відэаролік заўважылі супрацоўнікі міліцыі, і яго «герой» Ілля Чарняўскі даў паказанні пра тое, што ён лічыць гэтае відэа абразай.
Паводле Мядзельца, гэта быў жарт, пакраўдзіць ці абразіць міліцыянта ён не меў намераў. Суд такія тлумачэнні не задаволілі, і асуджанага ўзялі пад варту ў залі суду. Таксама, паводле судовай пастановы, у тэрмін арышту быў уключаны той час, які Мядзелец ужо правёў пад вартай пасля затрымання – з 14 гадзін 28 сакавіка па 14 гадзін 31 сакавіка.
13 снежня мінулага году Данііла Мядзельца ўжо судзілі за абразу міліцыянта – за тое, што 10 снежня ў нецвярозым стане ён патэлефанаваў у службу «102» і нецэнзурна выказаўся на адрас аператыўнага дзяжурнага, які зняў слухаўку. Той самы суддзя прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.1 арт. 24.4 КоАП і прысудзіў штраф памерам 814 рублёў ( на той час – 22 базавыя велічыні).
Алег Бажко
Аўторак, 30 Красавік 2024
Жыхара Пастаўшчыны пакаралі арыштам за відэаролік з міліцыянтам
Данііл Мядзелец з аграгарадка Юнькі выклаў у TikTok відэа з удзелам інспектара па справах непаўналетніх Пастаўскага РАУС, які, паводле судовай пастановы, утрымліваў «абразлівыя выразы, якія прыніжаюць гонар і годнасць пасадовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Суд Пастаўскага раёна вырашыў, што Мядзелец мае быць пакараным паводле ч.2 арт. 24.4 КоАП і прысудзіў мужчыну 7 сутак арышту.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: