У судзе стала вядома пра тое, што Віталь на сваёй персанальнай старонцы ў сетцы «Instagram», у раздзеле «Падпіскі» спасылкі на групы: «ПРАЦОЎНЫ РУХ» «president.sveta», якія ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падчас судовага разбору мужчына прызнаў віну і пацвердзіў дачыненне да здзейсненага правапарушэння, пры гэтым шчыра раскаяўся ў зробленым.
З улікам прызнання і раскаяння і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Калінічэнка пакарала Трафімянкова пакараннем у выглядзе штрафу ў памеры 1200 рублёў.
Пётр Зімін