Субота, 11 Май 2024

За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі прадпрымальніка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 26 красавіка за распаўсюд у сетцы інтэрнэт «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 1200 рублёў мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Высоцкага.

У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што Валеры на сваёй старонцы ў сетцы «Аднакласнікі» меў спасылкі на групы: «STOP LUKA», «Тэлеканал Белсат», «Наша Беларусь», «Афіцыйная група «Хартыі'97», «МАЯ КРАІНА ВОЛЬНАЯ ВЯЛІКАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ!!!», якія ў розны час улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні мужчына сваю віну прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся ў зробленым.

Абапіраючыся на атрыманыя доказы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Вязіцкі наклаў на Высоцкага адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў на суму 1200 рублёў.

Дар'я Красавец