Нядзеля, 12 Май 2024

За падпіску на «экстрэмісцкую» суполку ўлады аштрафавалі жанчыну-прадпрымальніка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 24 красавіка за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый аштрафаваў на 400 рублёў мясцовую індывідуальную прадпрымальніцу Наталлю Васіленка.

У судзе стала вядома аб тым, што Наталля ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», выкарыстоўваючы свой акавунт была падпісана на інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-супольнасць з назвай «STOP LUKA». Раней улады занеслі публікацыі гэтага рэсурса ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пры прызначэнні пакарання суддзя ўлічыў прызнанне віны правапарушальніцы і яе шчырае раскаянне ў зробленым.

У выніку, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Татаеў падвергнуў Васіленку адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь у суме 400 рублёў. У мэтах аплаты штрафу мабільны тэлефон жанчыны "Iphone 11" пакінуты пад арыштам.

Пётр Гушчын