У судовым паседжанні Павел сваю віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў часткова і пацвердзіў, што сапраўды з'яўляецца карыстальнікам сацыяльнай сеткі «Facebook», дзе мае акаўнт. На гэтай старонцы ён размясціў сваю фатаграфію на бел-чырвона-белым фоне, пры гэтым сцвярджаў, што не выказваў тым самым свае грамадска-палітычныя інтарэсы, не пратэставаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў 2020 годзе.
Аднак святар пацвердзіў наяўнасць у яго акаўнце блакітна-жоўтага колераў сцяга Украіны, тым што ён такім чынам выказаў скруху наконт гібелі мірных жыхароў суседней краіны ў ідучай руска-ўкраінскай вайне. Пры гэтым на правядзенне пікетаў у яго не было дазволу ад кіраўніцтва Шумілінскага райвыканкама.
На падставе доказаў, прадстаўленых работнікамі міліцыі і на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП суддзя Жук пакарала Лемеха дзесяцідзённым адміністрацыйным арыштам.
Даніла Усаў