У судзе разбіралі адразу два адміністрацыйныя пратаколы — ад 30 красавіка і 13 траўня. Міліцыянты з Першамайскага РАУС Віцебску заўважылі некалькі спасылак на выданне з рэспубліканскага спісу экстрымісцкіх матэрыялаў, змешчаныя ў сацсетцы «Вконтакте» на асабістай старонцы Аляксандра.
Суддзю не збянтэжыла тое, што журналіст не можа выказаць сваю пазіцыю ў судзе, а ягонае права на абароны былі радыкальна парушаныя.
Тым не менш, дакументальных доказаў было дастаткова, каб на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя Барысава пастанавіла пакараць Корнышава штрафам у даход дзяржавы ў памеры 800 рублёў.
Сямён Гушчын