У судовым паседжанні стала вядома, што Святлана ў сацыяльнай сеткі "Facebook" у сваім профілі захоўвала фотаздымкі з лагатыпам "Белсата", інфармацыйная прадукцыя якога ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Проціпраўныя» дзеянні былі зафіксаваныя работнікамі 7-га ўпраўлення па Віцебскай вобласці ГУБаіК МУС Рэспублікі Беларусь.
У судовым паседжанні жанчына прызнала віну і дачыненне да распаўсюджвання «экстрэмізму».
Зыходзячы з унутранай перакананасці, прадстаўленых доказаў і прызнанні віны суддзя Дранькова на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Раўкоўскую адміністрацыйным штрафам у памеры 10 базавых велічыняў на суму 400 рублёў.
Валянціна Громава