Аўторак, 11 Чэрвень 2024

За «экстрэмізм» у інтэрнэце ўлады аштрафавалі жыхара Шуміліна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская 20 траўня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 600 рублёў Мікалая Рабцава.

З адміністрацыйнага пратакола вынікала, што Мікалай на сваёй старонцы ў сацсетцы "Аднакласнікі", меў падпіску на інфармацыйную прадукцыю на "TUT.BY", "АленаЯнушкоўская САПРАЎДНАЯ БЕЛАРУСЬ", "STOP LUKA", "Белсат" "Zerkalo.io", "Віктар Бабарыка», «ЕХ-PRESS.BY», і «Ябацькі наХ», якая судамі была ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовае паседжанне мужчына не з'явіўся, у заяве хадайнічаў аб разглядзе справы ў яго адсутнасць, віну прызнаў.

З улікам прызнання віна і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя Грабоўская падвергла Рабцава адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 15 базавых велічынь у памеры 600 рублёў.

Анісія Арлова