Панядзелак, 10 Чэрвень 2024

Улады прыступілі да ліквідацыі грамадскай арганізацыі віцебскіх каратыстаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Хількевіч 6 чэрвеня прыняла рашэнне ліквідаваць Віцебскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Клуб баявых мастацтваў "Поспех". Гэтае рашэнне стала магчымым дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскаблвыканкама.

ГА “Поспех" было зарэгістравана ў 2009 годзе і на працягу ўсяго часу існавання была адной з вядучых маладзёжных рэгіянальных ініцыятыў у спартыўнай сферы.

У арганізацыя, якая ў сваіх шэрагах мела каля 80 чальцоў актыўна развівала каратэ-до. Сябры "Поспеху" ўдзельнічалі і праводзілі спаборніцтвы рознага маштабу, прысвойвае спартыўныя званні паводле Адзінай спартыўнай класіфікацыі РБ, на аснове вынікаў спаборніцтваў. А менавіта: Першынство Віцебскай вобласці і Рэспублікі Беларусь па каратэ і летне-спартыўныя трэніровачныя лагеры для дзяцей, якія займаюцца каратэ.

Усе гэтыя мерапрыемствы былі арганізаваны пры куратарстве чыноўнікам з Міністэрства спорту і турызму краіны.