Аўторак, 04 Сакавік 2025

У Наваполацку разбіраюць 2 крымінальныя справы за пратэсты 2020-га

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка праходзяць два судовыя працэсы паводле ч.1  арт. 342  Крымінальнага Кодэкса ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх).

У 10.30 суддзя Алла Гаціх пачала разбор справы, распачатай  супраць Арцёма Юр'евіча Васільева. Апрача артыкула за ўдзел у “масавых беспарадках”, хлопца судзяць яшчэ й паводле  ч. 1 арт. 435 КК (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу).

На 15.00, паводле раскладу працы суда, прызначаны разбор справы   Дзмітрыя Рашыдавіча Цюкаева.  Яго  паводле ч.1 арт. 342  КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх) прызначана судзіць Ірына Жарава. Паводле звестак з адкрытых крыніц, Дзмітрый Цюкаеў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам у Расонах.

Марына Сердзюкова

Яшчэ ў гэтым разьдзеле: « Віцебскі фатограф-«экстрэміст»