Паводле рашэння суда Полацкага раёна і г.Полацка ў уключылі старонку сацсеткі "ВКонтакте" з назвай "Жыве Беларусь. У гэтай старонкі толькі 43 падпісчыкі. А не абнаўлялася яна з 6 лістапада 2020г.
Гарадскі суд Наваполацка прызнаў “экстрэмісцкай” старонку "Беларусы Любина, Легницы и ближайших окрестностей" у Facebook.
Найболей пашчыраваў Вушацкі раённы суд. Яго таксама занепакоіла кансалідацыя беларусаў у замежжы праз сацыяльныя сеткі: “экстрэсмісцкімі” прызнаны старонкі "Embaixada Popular de Belarus no Brasil" і People's Embassy of Belarus in Lithuania у сацсетцы Х. А яшчэ – асабістыя старонкі майстра выцінанкі Віталя Назарэвіча. Гэта старонка "jak_toi_rerzha Vital Nazarevic Artist (Выцiнанка Papercut)" у Instagram і старонка "Vital Nazarevic/ Выцiнанка Papercut)" у "ВКонтакте”.
Віталь Назарэвіч - майстар з Маладзечна, яго працы экспанаваліся на розных выставах у Беларусі і за мяжой.
Аляксей Немагаеў