13 верасьня судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прыгаварыла 34-гадовага грамадзяніна Турэччыны Гекліка Байрама да 17 гадоў пазбаўленьня волі за забойства 29-гадовай дзяўчыны з Банглядэш.

13 верасьня Віцебскі абласны суд прызнаў жыхара Віцебску Пятра Трублінскага вінаватым у распальваньні нацыянальнай варожасьці. За разьмяшчэньне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэаролікаў нібыта экстрэмісцкага характару судзьдзя Людміла Ларына вынесла рашэньне пакараць яго двума гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на адзін год.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 30 жніўня пачаў конкурсную вытворчасьць па справе аб банкруцтве Полацкага раённага спажывецкага таварыства. Працэдура банкруцтва была ініцыяваная самім даўжніком, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».

28 жніўня ў судзе Аршанскага раёну і Воршы распачаўся працэс, на якім вызначыцца, ці мелі нашыўкі на затрыманым міліцыяй 19-гадовым Аляксею Сукорскім экстрэмісцкі зьмест.

20 жніўня ў Віцебскім абласным судзе пачалося слуханьне справы ў дачыненьні да замежніка, які абвінавачваецца ў забойстве грамадзянкі Банглядэш. На лаве падсудных апынуўся Геклік Байрам, грамадзянін Турэччыны 1984 году нараджэньня. Яму пагражае зьняволеньне да 25-ці гадоў альбо сьмяротнае пакараньне.