Суд Віцебскага раёну абвясьціў прысуд па справе былога намесьніка старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Ярмыкіна і ягонага паплечніка Юрыя Мярзьленкі, піша Беларускі партал TUT.BY.

Тры гады абмежаваньня свабоды з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – такі вырак быў агучаны 20 траўня ў дачыненьні віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова. Яго прызналі вінаватым у паклёпе на пракурора гораду Віцебску Юрыя Раманоўскага. Прысуд не набыў пакуль законнай сілы.

Тры тыдні таму віцябляне Уладзімер Кійко, Яраслаў Кійко і Мікола Качурэц былі аштрафаваныя судом Кастрычніцкага раёну Віцебску на 102 рублі кожны за фатаграфаваньне на Дзень Волі зь бел-чырвона-белым сьцягам (ч.1. арт. 23.34 КаАП РБ). Ня згодныя з такімі рашэньнямі, актывісты абскардзілі іх у абласным судзе.

29 красавіка ў Эканамічным судзе Віцебскай вобласьці прайшло слуханьне справы па заяве полацкага актывіста Міколы Шараха аб прызнаньні незаконнымі дзеяньняў чыноўнікаў Полацкага райвыканкаму, якія адмовіліся зарэгістраваць  прыватную ўстанову “Адвакацыя”. Суд стаў на бок грамадзяніна.

Суд Першамайскага раёну Віцебску толькі часткова задаволіў пазоўныя патрабаваньні Міколы Качурца, які прасіў спагнаць з Кастрычніцкага РАУС 42 рублі за зьнішчаны ў 2018 годзе бел-чырвона-белы сьцяг. Судзьдзя Алена Савіцкая ацаніла шкоду на 8 рублёў 30 капеек.