У судзе Першамайскага раёну Віцебску 28 жніўня пачаўся чарговы працэс па “наркатычным” артыкуле 328 КК. На лаўцы падсудных – чатыры чалавекі, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Адзін зь іх – былы міліцыянт са Шклова…

У Віцебску 22 жніўня суд Бешанковіцкага раёну на выязным паседжаньні прызнаў вінаватым віцябляніна Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда у паклёпе на пракурора Юрыя Раманоўскага (ч.2 арт.188 КК РБ) і пакараў яго трыма гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня (“хатняя хімія”).

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 12 жніўня пачалося слуханьне справы, распачатай у дачыненьні да віцябляніна Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда. Яго абвінавачваюць у паклёпе на пракурора Юрыя Раманоўскага (ч.2 арт.188 КК РБ). Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Журналістаў у залю не пусьцілі.

Паводле рашэньня суду Першамайскага раёну Віцебску 9 жніўня проста ў залі суду была вызваленая актывістка Надзея Куканос. У адпаведнасьці з законам “Аб амністыі” крымінальная справа супраць яе скасаваная. Куканос адбыла за кратамі амаль чатыры месяцы.

Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прысудзіла абвінавачанага ў жорсткім забойстве жыхара Віцебску да 20 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе prokuratura.gov.by. У сакавіку 2019 года 40-гадовы мужчына падчас п’янкі забіў сваю 24-гадовую сяброўку, прыраўнаваўшы яе да сабутэльніка…