Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 29 ліпеня пачне судовы разгляд па крымінальнай справе дэсантніка Віктара Калачынскага, які ў красавіку 2019 году быў сьмяротна траўмаваны вайсковым аўтамабілем “МАЗ”. Абвінавачаны – 19-гадовы кіроўца “МАЗу” і саслужыўца загінулага.

32-гадовы жыхар Наваполацку абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай лютасьцю ўласнай маці (ч.2 арт.139 КК). Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба УСК па Віцебскай вобласьці.

Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апэляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч.2 арт.188 КК). Скарга пакінутая без задавальненьня, а прысуд – бяз зьменаў.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці спагнаў на карысьць вайсковых частак больш за 3000 рублёў зь Віцебскага гарвыканкаму і Талачынскага райвыканкаму. Гэта кампэнсацыя шкоды, якая была прычыненая дзяржаве “неабгрунтаваным прызывам на вайсковую службу” двух грамадзян, непрыдатных да яе праз стан здароўя.

Прысуд тром віцебскім падлеткам, абвінавачаным у збыце наркотыкаў у складзе групы (ч.3 арт.328 КК), абвясьцілі 27 чэрвеня на выязным паседжаньні суду Чыгуначнага раёну Віцебску. Суд адбыўся ў актавай залі палітэхнічнага каледжу, у якім вучыліся да затрыманьня двое з абвінавачаных. Падлеткам далі ад 8-мі да 9,5 гадоў…