Вырак брытанцу, абвінавачанаму ў арганізацыі незаконнай міграцыі, пакінуты бязь зьменаў
Цэлыя чатыры месяцы прамінулі з моманту абвяшчэньня прысуду грамадзяніну Вялікай Брытаніі Алану Полу Сьміту, аж пакуль Віцебскі абласны суд нарэшце не разгледзеў яго справу ў апэляцыйным парадку. У выніку рашэньне суду Глыбоцкага раёну пра пакараньне англічаніна двума гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму пакінутае бязь зьменаў, і вырак цяпер набыў законную моц.
Абласны суд пастанавіў накіраваць справу Вольгі Сьцяпанавай на новы разбор
3 лістапада судовая калегія абласнога суду адмяніла вырак Чыгуначнага райсуду гораду Віцебску ад 7 верасьня ў дачыненьні да жыхаркі Санкт-Пецярбургу Вольгі Сьцяпанавай, якая страціла дзіця падчас родаў у хатніх умовах.
Асуджаныя паводле артыкулу 328. Шэсьць гісторый, расказаных маці
Гэтыя гісторыі распавялі нам віцебскія маці, чые дзеці і мужы былі цягам некалькіх апошніх гадоў асуджаныя паводле артыкулу 328 КК РБ (незаконны абарот наркатычных рэчываў). Усе яны атрымалі па 10 і болей гадоў узмоцненага рэжыму, хоць ніякімі наркабаронамі не былі. Некаторыя зь іх былі затрыманыя і асуджаныя толькі таму, што апынуліся ня ў тым месцы ня ў той час…
Суд забараніў страйк на «Полацак-Шкловалакне»
26 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзеў пазоў ААТ «Полацак-Шкловалакно» да першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу беларускага аб прызнаньні яе рашэньня правесьці страйк незаконным.
Ці будзе трэцяя крымінальная справа супраць доктара Пастнова?
У цяперашні час на зварот старшыні суду Першамайскага раёну Віцебску Андрэя Андрушанкі работнікамі міліцыі ладзіцца праверка ў дачыненьні да доктара Ігара Пастнова паводле артыкулу 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу - абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.