Калегія Вярхоўнага Суду не задаволіла апэляцыйнай скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суду жыхара Віцебску Станіслава Ганчарова, вядомага пад мянушкай «тэрор-машына».

За восем месяцаў знаходжаньня за кратамі ў Беларусі Алан Сьміт упершыню змог зрабіць заяву. Празь перакладчыка. Заява ў Глыбоцкім райсудзе зацягнулася амаль на ўвесь дзень судовага разбору ў чацьвер, 8 чэрвеня. Сьміт зважыў на грубыя парушэньні беларускім сьледзтвам яго права на юрыдычную абарону і заявіў пра сваю невінаватасьць.

9 чэрвеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску судзьдзя Ала Бардзюкова працягнула разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі «Сумленнай улады» Надзеі Куканос, якую зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні і абразе супрацоўніка міліцыі падчас выкананьня ім службовых абавязкаў (КаАП, артыкул 23.4 і артыкул 23.5).

Адміністрацыйная справа, якая разглядалася 6 і 7 чэрвеня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, тычылася старшыні генэральнага савету па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» Пятра Іванова. Яго абвінавачвалі ў нанясеньні лёгкіх цялесных пашкоджаньняў судовай выканаўцы.

Затрыманая 5 чэрвеня віцебская актывістка Надзея Куканос, якая нібыта стала сьведкай міліцэйскага бязьмежжа, выйшла на волю. Перад тым яна правяла ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня.