Хатні гвалт – зьява ў наш час, на жаль, нярэдкая. І часьцяком зь ім сутыкаецца жаночая частка насельніцтва. Чаму мужчынская палова лічыць, што ім дазволеныя якія-небудзь вольнасьці ў дачыненьні да блізкіх людзей – адным ім, напэўна, і вядома, але плаціць за гэта давядзецца паводле закону. Менавіта так, паводле закону, заплаціць за свае дзеяньні грамадзянін П.

Полацкі суд 16 траўня пастанавіў аштрафаваць актывістаў Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава і Міколу Шараха за правядзеньне прафсаюзнай акцыі ў выглядзе пікетаваньня. Памер штрафу склаў адпаведна 25 і 30 базавых велічынь.

Жыхар Лепеля, зьяўляючыся інвалідам другой групы і ня маючы судзімасьці, зьдзейсьніў дзеяньне злачыннага характару ў дачыненьні да жыхаркі раённага цэнтру. Хочучы адпомсьціць жанчыне, ён вырашыў падпаліць яе хату.

У Чашніках клапатлівая бабуля «стуканула» на свайго ўнука, знайшоўшы ў яго пакет зь невядомым на той момант для яе зьмесьцівам. Адразу западозрыўшы нядобрае, што нашчадак ужывае наркатычныя рэчывы, жанчына зьвярнулася ў міліцыю.

Сэнатар Ганна Шарэйка не разумее, чаму яна, кіраўнік са стажам, павінна апраўдвацца ў судзе за дом, лецішча ў глухой вёсцы, машыну і каханьне зь летувіскім бізнэсоўцам.