Другі штраф прысудзілі віцяблянцы Дар’і Юрчанка. Цяпер – за інтэрвію Ціханоўскаму
25 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску судзьдзя Юры Урбан разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні да віцяблянкі Дар'і Юрчанка. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў.
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу журналіста Зьмітра Лупача
22 траўня ў Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача на пастанову суду ніжэйшай інстанцыі. Скаргу разглядала судзьдзя Сьвятлана Іванова. У выніку яна пакінула пастанову Глыбоцкага суду бязь зьменаў, а скаргу без задавальненьня.
Судзьдзя Цыганкова не змагла выдаліць з залі 15 чалавек на працэсе Аляксея Саламаненкі – судзіла за закрытымі дзьвярыма
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 22 траўня разглядаў справу актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Саламаненкі, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «кармленьні галубоў». Судзьдзя Алена Цыганкова аштрафавала яго на 540 рублёў, але рашэньне прымала за закрытымі дзьвярыма і без удзелу самога абвінавачанага.
Чарговы штраф Алегу Баразьне: 810 рублёў – за ўдзел у стрыме Ціханоўскага
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 19 траўня пакараў віцябляніна Алега Баразну штрафам у памеры 30 базавых велічынь за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага. Судзьдзя палічыла, што Баразна, адказаўшы на пытаньне блогера, паўдзельнічаў у несанкцыянаваным пікетаваньні і парушыў тым самым заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34).
За кармленьне галубоў у Віцебску пакаралі дзяўчыну: 540 рублёў штрафу
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 18 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні віцяблянкі Дар’і К., якую вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) – кармленьні галубоў 3 траўня. Дзяўчыну прызналі вінаватай і пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.