«Гэта страшна!» Справу дзяўчыны, якую затрымалі за велапрабег, вярнулі на дапрацоўку
3 жніўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску меўся адбыцца суд над віцяблянкай Вольгай Бабінскай, якая пасьля затрыманьня 31 ліпеня правяла трое сутак у ізалятары. Дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1, арт. 23.34) – велапрабегу. Вольгу прывезьлі ў суд толькі пасьля абеду, але разгляд справы так і не адбыўся – матэрыялы вярнулі на дапрацоўку ў міліцыю.
Віцебскі аблсуд не задаволіў 7 скаргаў на штрафы за «ланцуг салідарнасьці»
У Віцебскім абласным судзе 29 ліпеня разглядаліся скаргі актывістаў на пастановы раённых судоў, якія пакаралі іх штрафамі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваньнях (арт. 23.34 КаАП), у тым ліку – у «ланцугу салідарнасьці» ў Віцебску. Скаргі разглядалі судзьдзі Сьвятлана Іванова і Ірына Смалякова. Ніводная скарга не была задаволеная.
Тацяну Севярынец аштрафавалі на 810 рублёў: скандавала «Жыве Беларусь!» і «Стоп таракан!»
Чарговы судовы працэс над актывісткай БХД Тацянай Севярынец прайшоў 22 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску. Судзьдзя Дзяніс Аляксеенка прызнаў Севярынец вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах ( ч.3 арт. 23.34 КаАП) і аштрафаваў на 30 базавых велічыняў.
Уладзімер Кійко не дамогся адмены 10 сутак арышту за «ланцуг салідарнасьці»
Каардынатар ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебску Уладзімер Кійко паспрабаваў аспрэчыць у абласным судзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту, якія яму прысудзілі за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня. Вынік прадказальны: судзьдзя Ірына Смалякова скаргу не задаволіла, а судовае рашэньне пакінула бязь зьменаў.
Віцебскі аблсуд разгледзеў скаргі актывістаў і выклікаў на іх АМАП
15 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе разглядаліся скаргі адразу на 5 пастаноў райсудоў паводле арт. 23.34 КаАП. Свае штрафы паспрабавалі абскардзіць удзельнікі пікетаў для збору подпісаў. Судзьдзя Ірына Смалякова ўсе рашэньні пакінула бязь зьменаў, а скаргі – без задавальненьня. На слухачоў, якіх судзьдзя выдаліла з залі і якія не падпарадкаваліся яе пакідаць, быў выкліканы нарад АМАПу.