У Полацку судзяць за прагулкі па горадзе
Суд Полацкага раёну і гораду Полацку 8 верасня прысудзіў штраф у памеры 5 базавых велічынь Генадзю Бердзянёву. Гэтак палачаніна пакаралі за ўдзел у шэсці па горадзе 30 жніўня. Напярэдадні былі пакараныя яшчэ двое ўдзельнікаў гэтага шэсця.
За фотасэсію на фоне аддзяленьня міліцыі – 540 рублёў штрафу
Віцяблянін Дзьмітрый Каралькоў сфатаграфаваўся 29 ліпеня на фоне будынку аддзяленьня ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Віцебскуз бел-чырвона-белым сьцягам у руках, і за гэта быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь. Суд адбыўся 4 верасьня.
У Віцебску судзяць мірных пратэстоўцаў: Янушкоўскай – 5 сутак, Філімонавай –1080 рублёў штрафу
3 верасьня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску судзьдзя Ільля Белавус за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве пакараў віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую адміністрацыйным арыштам на 5 содняў. Днём раней суд Першамайскага раёну за ўдзел у мірных шэсьцях аштрафаваў агулам на 40 базавых велічынь яшчэ адну актывістку – Тацяну Філімонаву.
Янушкоўскую аштрафавалі за маханьне сьцягам на бальконе. Але з ізалятару ня выпусьцілі
1 верасьня ў судзе Віцебскага раёну адбыўся суд над вядомай віцебскай актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай. Судзьдзя Міхаіл Зубеня прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні, якое актывістка нібыта зладзіла на бальконе аднаго з дамоў на праспэкце Будаўнікоў: трымала ў руках бел-чырвона-белы сьцяг і паказвала знак вікторыі. За гэта пакараная штрафам у памеры 945 рублёў.
Затрыманых удзельнікаў «ланцугу айцішнікаў» судзілі ў ІЧУ – штрафы і папярэджаньне
Суды над затрыманымі 26 чэрвеня ўдзельнікамі ланцугу салідарнасьці, які адбыўся днём раней на праспэкце Будаўнікоў каля ГЦ «Амега», прайшлі ў закрытым рэжыме на тэрыторыі ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Чатырох віцяблян прызналі вінаватымі паводле арт. 23.34 КаАП: трох пакаралі штрафамі, адну ўдзельніцу папярэдзілі.