Суд адправіў справу журналіста «Белсату» Вячаслава Лазарава на дапрацоўку
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 20 кастрычніка адправіў справу Вячаслава Лазарава, абвінавачанага ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч.2 арт 22.9 КаАП), на дапрацоўку. Адміністрацыйную справу разбіраў суддзя Ілля Белавус.
Былую масажыстку нацыянальнай зборнай па лыжах аштрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 19 кастрычніка аштрафаваў кандыдатку ў майстры спорту і былую масажыстку зборнай Беларусі па лыжных гонках Ганну Рошчынскую за ўдзел у мірных шэсцях 13 і 20 верасня (арт. 23.34 КаАП). Яе прызналі вінаватай і аштрафавалі на 12 базавых велічынь.
«Лялькавод гэтых маршаў – нашае сумленне». У Віцебску вазочніцу асудзілі за мірныя акцыі
Суд Віцебскага раёну 16 кастрычніка аштрафаваў на 7 базавых велічынь (189 рублёў) жыхарку аграгарадку Кастрычніцкая 56-гадовую Валянціну Крыштопенка – інваліда першай групы. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных маршах пратэсту, якія прайшлі ў Віцебску 4 і 11 кастрычніка, паведамляе TUT.BY.
Янушкоўскую аштрафавалі на 45 базавых велічынь, Шабуню – на 5 базавых, справу Козака спынілі
Паводле пратаколу, 4 кастрычніка журналістка-фрылансерка Алена Шабуня ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці па Маскоўскім праспекце. Была заўважаная ў групе людзей, якія выказвалі свой пратэст супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Дапушчанае ёй адміністрацыйнае правапарушэнне кваліфікаванае паводле ч.1. арт. 23.34.
За ўдзел у вулічных шэсцях Жукаву – 45 базавых, Балясаву і Ермаковіч – папярэджанні
13 верасня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзі Міхаіл Юрчанка і Вераніка Барысава вынеслі шэраг пакаранняў па адміністрацыйных справах паводле арт 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных шэсцях.