Віцебскага праграміста Сяргея Пятрова аштрафавалі на 945 рублёў паводле арт. 23.34 КаАП
Суд Першамайскага раёну Віцебску пакараў 29 верасня прагарміста-фрылансера Сяргея Пятрова штрафам у памеры 35 базавых велічынь за «актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсці» 13 верасня (ч.3 арт. 23.34 КаАП). 28-гадовы віцяблянін сваёй віны не прызнаў і будзе абскарджваць пастанову.
Суд спыніў справу і прынёс журналісту «Белсату» Зьмітру Казакевічу афіцыйнае прабачэньне
28 верасьня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску адбыўся перагляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, пастаўленым у віну журналісту-фрылянсэру Зьмітру Казакевічу. 12 жніўня рашэньнем выязнога суду судзьдзя Юрчанка за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП пакараў журналіста 10 соднямі адміністрацыйнага арышту. 18 жніўня абласны суд адмяніў пастанову і адправіў справу на новы разгляд.
Затрыманыя 24 верасня Сафія Цярэнцьева і Паліна Нітчанка застаюцца за кратамі СІЗА
24 верасня ў Віцебску адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў мірных маршаў, якія прайшлі ў горадзе 20 і 23 верасня. Сярод затрыманых – віцебскія студэнты Паліна Нітчанка, Наста Чарнавок, Антон Панамарэнка, Данііл Кісялёў, а таксама навучэнка аднаго з віцебскіх каледжаў Сафія Цярэнцьева. Усе затрыманыя былі змешчаныя ў СІЗА, бо ізалятар часовага ўтрымання на рамонце. 25 верасня многія з затрыманых заставаліся за кратамі.
Алега Паўлава прысудзілі да 8 сутак арышту, але не затрымалі: 25 верасьня – новы суд
24 верасьня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску судзьдзя Ільля Белавус пакараў актывіста Алега Паўлава 8 соднямі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу каля Віцебскага аблвыканкаму 16 жніўня. Паводле пратаколу, правапарушэньне кваліфікаванае паводле ч.3, арт. 23.34 КаАП.
За ўдзел у шэсьці пад швэйцарскім сьцягам Станіславу Цярэнцьеву аштрафавалі на 324 рублі
22 верасьня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП) грамадзкую актывістку Станіславу Цярэнцьеву на 12 базавых велічынь (324 рублі). Такое рашэньне прыняў судзьдзя Ільля Белавус.