Сафію Цярэнцьеву аштрафавалі на 675 рублёў. Суд прайшоў амаль у закрытым рэжыме
Каб падтрымаць актывістку, у суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 12 лістапада прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Але суддзя Уладзімір Царыкаў вырашыў праводзіць працэс у сваім кабінеце, куды змаглі патрапіць толькі некалькі слухачоў.
Студэнтку ВДМУ Паліну Нітчанка аштрафавалі на 648 рублёў за ўдзел у акцыі са спевамі «Перамен!»
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 10 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні студэнткі віцебскага медуніверсітэту Паліны Нітчанка, якую міліцыянты звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні 26 кастрычніка. Суд прызнаў студэнтку вінаватай і пакараў штрафам у памеры 24 базавыя велічыні.
Арыштам на 7 сутак за выказванне меркавання пакараны ў Полацку Генадзь Бердзянёў
У Полацкім судзе 4 лістапада намеснік старшыні суду Уладзімір Бясецкі пакараў на 7 сутак адміністрацыйнага арышту Генадзя Бердзянёва за ўдзел у масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. Генадзь сцвярджаў на судзе, што «выказваў сваё меркаванне індывідуальна, пратэстуючы супраць затрымання мірных грамадзян».
Міколу Качурцу прысудзілі 15 сутак арышту. Ён не затрыманы
Суд Першамайскага раёну Віцебску 5 лістапада пастанавіў пакараць вядомага віцебскага актывіста Міколу Качурца адміністрацыйным арыштам на 15 сутак за ўдзел у вулічным шэсці, якое адбылося 20 верасня. На суд Мікола Качурэц не прыйшоў. Ягоную справу разглядала суддзя Вераніка Барысава.
Вядомага гітарнага майстра Аляксандра Баярына пакаралі за ўдзел у шэсці штрафам
Аляксандр Баярын – вядомы ў Віцебску стваральнік унікальных гітар. 25 кастрычніка ён далучыўся да шэсця грамадзян, якія мірна пратэставалі супраць міліцэйскага гвалту і беззаконня ў краіне. Мужчына прайшоў у калоне ўсяго ад плошчы Леніна да плошчы Свабоды, аднак патрапіў у кадры міліцэйскіх відэаздымак. На яго завялі адміністрацыйную справу, якую 5 лістапада разгледзеў суд Кастрычніцкага раёну.