На паседжанне па крымінальнай справе Цімафеенкі не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў
27 лістапада суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прыступіў да разгляду адкладзенай 24 лістапада крымінальнай справы ў дачыненні да віцябляніна Андрэя Цімафеенкі. 46-гадовага мужчыну вінавацяць у гвалце да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня (ч.1 арт. 366 КК).
Сафія Цярэнцьева зноў за кратамі. Суддзя Барысава прысудзіла ёй 7 сутак
27 лістапада прайшлі суды над актывістамі, затрыманымі падчас вечаровага маршу ў віцебскім раёне ДСК. Падчас «хапуна» 24 лістапада затрымалі 7 віцяблян, трое сутак да судоў яны правялі ў СІЗА-2. Суд Першамайскага раёну пакараў 18-гадовую Сафію Цярэнцьеву арыштам на 7 сутак. Астатнія актывісты 27 лістапада былі вызваленыя: траіх аштрафавалі, траім перанеслі разгляд на іншыя дні.
Супрацоўнікі МУС не здолелі даказаць віну Таццяны Філімонавай. Справу спынілі
Тры паседжанні спатрэбілася суду Кастрычніцкага раёну Віцебску, каб разабрацца ў акалічнасцях адміністрацыйнай справы ў дачыненні да віцяблянкі Таццяны Філімонавай. Яе вінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 27 лістапада у сувязі з недаказанасцю яе вінаватасці суддзя Царыкаў справу спыніў.
Суд папярэдзіў пенсіянерку Тамару Ільіну за ўдзел у акцыі памяці Рамана Бандарэнкі
25 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні пенсіянеркі Тамары Ільіной. Суд прызнаў 64-гадовую жанчыну вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні – менавіта так міліцыя і суд расцанілі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі каля мемарыялу «Боль» у Віцебску.
Першы крымінальны працэс за гвалт да супрацоўнікаў МУС падчас шэсцяў пачаўся ў Віцебску
Першы крымінальны працэс з ліку распачатых у дачыненні да ўдзельнікаў вулічных шэсцяў пачаўся 24 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Віцябляніна Андрэя Цімафеенку вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня.