Серада, 16 Красавік 2014

У дачыненьні да журналісткі Алены Сьцяпанавай вядзецца адміністрацыйны працэс

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Алена Сьцяпанава Алена Сьцяпанава

Пра гэта Алена Сьцяпанава даведалася 17 красавіка, наведаўшы Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Старшы інспэктар аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Вяракса хацеў атрымаць ад журналісткі тлумачэньні адносна матэрыялу “Віцебскія школьнікі адмаўляюцца вучыць гімн”, разьмешчаны ў студзені бягучага году на сайце “Радыё Свабода”. Матэрыял нікім не падпісаны.

“Сп. Вяракса патлумачыў, што ён ініцыяваў супраць мяне адміністрацыйную справу паводле арт. 22.9, ч.2 КаАП – “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”, – распавяла Алена Сьцяпанава. – Сказаў: будзем яе завяршаць. Але калі гэтую справу завялі – невядома. Будзем чакаць разьвіцьця падзеяў…”

Беларуская асацыяцыя журналістаў