Яшчэ ў красавіку 2019 года Сяргея апыталі наконт зместу ягонай старонкі ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” і забралі мабільны тэлефон. Тады прадстаўнік крымінальнага вышуку паведаміў мужчыне, што следчыя праводзяць праверку на наяўнасьць прапаганды экстрэмізму або распальваньня міжнацыянальнай варожасьці.
У жніўні 2017 года прыхільнікі “русского мира” спрабавалі скардзіцца на Сяргея ў Следчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі, але вынікаў гэта ня мела.
У студзені таго ж года Сесіцкі заклікаў не дапусьціць у Віцебску канцэртаў выканаўцы турэмнага шансону Віктара Каліны, вядомага сваімі шавінісцкімі выказваньнямі пра беларусаў і беларускую мову, а таксама фатаграфаваньнем са зброяй на занятых сэпаратыстамі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.
Віталь Кажух