Пятніца, 05 Чэрвень 2015

Старшыня дзяржкантролю Віцебскай вобласьці просіць ўзяць на кантроль падпіску на ведамаснае выданьне

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Кіраўнікам прадпрыемстваў Віцебскай вобласьці ад імя Вадзіма Заранкіна разасланая факсаграма аб арганізацыі падпіскі на часопіс Камітэту дзяржаўнага кантролю.

У факсаграме старшыня Камітэту дзяржкантролю Віцебскай вобласьці дзякуе падпісчыкам часопісу «Государственный контроль: анализ, практика, комментарии» за плённую супрацу ў выкананьні даручэньня кіраўніка дзяржавы па папярэджаньні і прафіляктыцы правапарушэньняў у эканамічнай сфэры.

Пры гэтым чыноўнік просіць узяць пытаньне падпіскі на ведамаснае выданьне на асабісты кантроль, і паведаміць праз факс у КДК інфармацыю пра колькасьць падпісаных асобнікаў часопісу на другое паўгодзьдзе.

 

Крыніца: Народныя навіны Віцебска